deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias

Знайшла гэты фільм на DVD у Валеравай краме. Аднойчы глядзела яго ў дзяцінстве і дужа мне ён падабаўся. Вырашылі яго перагледзець. Было крыху прадчуваньне расчараваньня: фільм мала таго што савецкі, ды яшчэ паводле казкі вядомага камуніста Дж.Радары. Але выйшла ўсё наадварот. Жадаючы пакпіць з нягодных капіталістаў, стваральнікі фільма, можа, самі таго не ўсьведамляючы, добра пакпілі з Савецкага Саюзу. А мы сьмяяліся, бы ненармальныя, ад шэрагу супадзеньняў казачнай сытуацыі з сёньняшнімі беларускімі рэаліямі.

Хлопчык Джэльсаміна, уладальнік чароўнага голасу, здольнага разбураць сьцены, трапляе ў краіну манюкаў. Калісьці ў краіне адбыўся захоп улады, а новы кароль-пірат і яго міністры-піраты, жадаючы выглядаць лепей у вачах сваіх падданых, абвясьцілі закон, які забараняў гаварыць праўду. Жыхары краіны паступова навучыліся маніць заўсёды і ўсюды. Нават каты прывучыліся гаўкаць. Засталіся два-тры чалавекі з нармальнай сьвядомасьцю і адна котка, намаляваная крэйдай на сьцяне (ад чароўнага голасу Джэльсаміна яна саскочыла са сьцяны і распачала актыўны лад жыцьця).

Котка тая ў фільме выявілася “зуброўцам”: пісала крэйдавай лапкай на сьценах: “Кароль — манюка”, “Далоў караля!”, “Гаварыце праўду!”

Яшчэ быў цікавы момант, калі тая ж котка вучыла астатніх катоў мяўкаць. “Вы ж каты, а для катоў натуральна мяўкаць!” — “Мы баімся, як гэта будзе выглядаць...” “Ну, калі б была іншая сытуацыя ў краіне, я, мабыць і замяўкаў бы...” “Ах, як цяжка бяз звычкі!”

Вам гэта нічога не нагадвае?

Быў у фільме таксама стукач, які “змагаўся за справядлівасьць”, шукаючы пры гэтым і сабе выгоды...

Паліцыя сачыла за наладжаным парадкам і па дробязі хапала ўсіх падазроных...

А Джэльсаміна сьпяваў такую песеньку (тэксту дакладна ня памятаю): “Дарэмна хлусіць, нібы багатым ёсьць бядак...”

Сёньня будзем глядзець другую сэрыю. Пагледзім, чым скончыцца гісторыя Джэльсаміна ў краіне манюкаў – Беларусі. Спадзяюся, што будзе ўсё добра, — як ува ўсіх казках.

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 01:42 am
Powered by Dreamwidth Studios