deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias

...Мастакі, малюючы жаночыя партрэты, часта робяць іх падобнымі да тых жанчын, якіх яны кахаюць. Многія асобы так сама ўяўляюць сабе рэлігійнасьць, адпаведна з уласнымі пачуццямі і фантазіяй. Той, хто больш за ўсё цэніць пост, лічыць, што захаваньне пастоў робіць чалавека рэлігійным, хоць бы сэрца яго і заставалася нячыстым. Другі лічыць сябе рэлігійным, бо чытае доўгія малітвы, хаця пасьля гэтага ён сварыцца з хатнімі і суседзямі. Трэці — ахвотна раздае бедным міласьціну, але ў ім няма лагоднасьці і ён ня ўмее дараваць ворагам. Усе гэтыя людзі звычайна лічацца рэлігійнымі, але яны ў сапраўднасьці не такія...

Увядзіце зьмест вашага cut'у тут....Праўдзівая і жывая рэлігійнасьць мае на ўвазе любоў да Бога. Яна і ёсьць пасутнасьці нішто іншае, як любоў да Бога.
...Любоў дае нам магчымасьць практычна і заўсёды выконваць Божыя прыказаньні, менавіта яна дапамагае рабіць гэта хутка і старанна. Той, хто не імкнецца выконваць усе Божыя прыказаньні — не зьяўляеца ні добрым, ні рэлігійным, бо для таго, каб быць добрым, трэба рабіць справы любові, а для таго, каб быць рэлігійным, трэба мець вялікую жывасьць і гатоўнасьць да гэтых справаў...

...Любоў і рэлігійнасьць адрозьніваюцца адно ад другога, як агонь ад полымя. Любоў — гэта духоўны агонь. Калі яна разгараецца полымем, дык становіцца рэлігійнасьцю. Рэлігійнасьць нічога не дабаўляе да любові, акрамя таго, што яна робіць яе жывою, дзейснаю, заўсёднаю ня толькі ў выкананьні прыказаньняў, але і ў выкананні парадаў і нябёсных натхненьняў...

Date: 2007-01-21 08:55 pm (UTC)
From: [identity profile] alfa159.livejournal.com
Поем во вторник на службе? По традиции? )

Date: 2007-01-21 09:04 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
А ў панядзелак што? :)
У аўторак з-за вас я сваю рэпэтыцыю прапусьціла: галаву задурылі, ізьвергі :) Прызнавайся, Ты хто: Ігар ці Мішка? Больш нічога ў галаву не прыходзіць.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2025 05:34 pm
Powered by Dreamwidth Studios