deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias

Учора [livejournal.com profile] lyalya  падаравала мне анёлка, вельмі прыгожага, з двух відаў мэталу (Валера потым яго назваў “індустрыяльным”). Саша (кіраўнік малога хору, што сьпявае па серадох) убачыў яго і гаворыць: “Ах! Няхай ён тут на раялі пастаіць, каб нам лепей сьпявалася!” і паставіў анёлка на раяль (у нас у касьцеле і раяль, і клявэсін, і ўсё, што хочаш — у алтарнай частцы. Што зробіш, гэта ж “камэрная заля філярмоніі”). Сьпявалі мы ў гэты раз кепска; калі б не анёлак — увогуле бяда была б. J

Мы з Ганкай заплянавалі хуценька зьбегаць пасьля Імшы ў пэўнае месца, дзе, меркавалі здабыць інфармацыю пра пэўнага чалавека, а потым вярнуцца ў касьцёл на арганны канцэрт. Прыйшоўшы да “пэўнага месца”, інфармацыі не атрымалі, але “пэўны чалавек” у той самы момант патэлефанаваў Ганцы на мабільны і паведаміў, што ён на вакзале, і што ў яго цягнік праз 40 хвілінаў. Мы падарваліся — і на вакзал... Праводзіўшы цягнік на Варшаву, накіраваліся да мэтро, дзелячыся па дарозе сваімі перажываньнямі і думкамі...

Раптам да мяне дайшло, што анёлак мой так і застаўся стаяць на раялі. Ну, падумала я, і варона ж ты, дарагая... Толькі што атрымаўшы, будзь гатовая разьвітацца з прыгожым сувэнірам, зь любоўю падараваным... Прыяжджаю: стаіць мой анёлак на раялі і натхняе ў гэты раз арганістаў...

На тым ягоныя прыгоды скончыліся, і цяпер ён — у складзе цэлага “анельскага хору” на маім стале.

Date: 2005-12-29 03:58 pm (UTC)
From: [identity profile] http://users.livejournal.com/lyalya_/
:):):):):):) Так приятно! Целая история получилась. Привет ему;)

Date: 2006-01-03 06:10 am (UTC)
From: [identity profile] paxvobis.livejournal.com
дзякую, Волік

Date: 2006-01-03 07:53 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Ганка, Ты мяне балюча паб'еш... Патэлефануй мне і даведаешся ЗА ШТО!

Date: 2006-01-03 12:49 pm (UTC)
From: [identity profile] paxvobis.livejournal.com
ужо тэлефаную :)

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 02:45 am
Powered by Dreamwidth Studios