deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
Ён мяне вычысьліў! Ён да мяне дазваніўся! Ён мяне дастаў!

Я ня брала тэлефона, калі бачыла, што тэлефануе ён.

Дык ён уладкаваўся на працу і патэлефанаваў з офіснага белселаўскага тэлефону.

Злавіў ён мяне, карацей. Але на размову раскруціць ня здолеў: я так змушана яму адказвала на яго пытаньні, што ён сам ня вытрымаў і першы разьвітаўся.

Кожны чалавек, які бачыць такое да сябе стаўленьне, абламваецца. Яго ж упартасьць бязьмежная, але я цярплівая. Я захавала гэты нумар пад імём "зноў ён" на выпадак чарговага тэлефанаваньня. Апэрацыя "Ігнор" працягваецца. Я падобная да злой напалоханай зьвярушкі і мне гэта не падабаецца.

Месяц таму напісала пра яго апавяданьне, але разьмяшчаць у журнале ня стала - пашкадавала чалавека. Пагатоў ён не аб'яўляўся на працягу гэтага месяца. Сёньня аб'явіўся, сам вінаваты. На вайне як на вайне.

Date: 2005-06-10 01:18 pm (UTC)
From: [identity profile] catholicus.livejournal.com
мда. знакомая ситуация. печально. я так защищаюсь от своей матери, которая любит в пьяном виде трезвонить ночью и выяснять отношения.

а Вы от кого, если не секрет?

Date: 2005-06-10 01:25 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
от шалёного поклонніка

Date: 2005-06-10 01:27 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Але ў мяне ў параўнаньні з Вамі, па-мойму, кветачкі...

Date: 2005-06-10 01:28 pm (UTC)
From: [identity profile] catholicus.livejournal.com
мда. такое бывает.
помню, слушаю Маяк. в передаче звонок. звонит мужчина, обращается к ведущему журналисту: "Дмитрий, здравствуйте! вот, вы знаете, я вас люблю"... бедный журналист.

Date: 2005-06-10 01:35 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
На старонцы ў priestal апісаны выпадак калацаркоўнага вар'яцтва. Цяжка, цяжка...

бу

Date: 2005-06-24 03:25 pm (UTC)
From: [identity profile] manivid.livejournal.com
а навошта хавацца?
трымаць усё ў сабе?
няўжо нельга растлумачыць, спакойна паслухаць просьбы ці патрабаванні?

не разумею.
я канешне не ведаю падрабязнасцяў, але ў сам часта сутыкаюся з такімі адносінамі. Я не такі настойлівы (хаця рознае бывае). Гэта вельмі непрыемна, зневажанне чалавека. Які б ён не быў, ён не заслугоўвае такога стаўлення. А Вы яшчэ й хрысціянка...
:(

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 13th, 2025 05:05 am
Powered by Dreamwidth Studios