deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
У 1993 г. прыйшоў да мяне ў 2 клясу вясковай сярэдняй школкі новы вучань, перасяленец з Расеі. Аднойчы на ўроку расейскага чытаньня разьбіралі мы зь дзецьмі апавяданьне, называлася, здаецца, "Верный друг", пра тое, як хлопчык пасьвіў авечкі, зь ім быў звычайны сьціплы вясковы сабачка. Раптам зь лесу прыйшоў воўк з намерам замахнуцца на авечку, а сабачка адважна кінуўся ў няроўны бой і напалохаў ваўка сваім нахабствам. Штосьці такога.
Пачалі дзеці выказвацца пра тое, які сьмелы быў сабачка і як важна ў жыцьці мець вернага сябра. Цягне руку Алёша. Даю яму слова. Хлопчык амаль адно к аднаму пераказвае толькі што прачытанае апавяданьне, адаптаваўшы сюжэт пад колішняе сваё жыцьцё ў Расеі. "Аднойчы, калі я жыў у Расеі, пасьвіў я авечкі. Раптам выскачыў воўк. А мой Дружок..." Слухаю і ледзьве стрымліваю сьмех. А Дружка яны, дарэчы прывезьлі з сабой на новае месца. Дык дзеці ня вытрымалі і пачалі актыўна пярэчыць: Як, твой Дружок?!! Ён жа малы, каратканогі! Ня мог ён ваўка пабіць! Гляджу, стаіць мой Алёша, ледзь ня плача, губы надзьмуўшы. Ратаваць трэба. Я і кажу: "Ну што вы накінуліся? Можа гэта быў ня гэты Дружок." Алёша, адчуўшы падтрымку, заявіў з гонарам: "Так! У Расеі мой Дружок быў зусім не такі!!!"

Date: 2005-06-15 08:09 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Цяпер маім дзецям 19-20 год...

Date: 2005-06-15 08:45 am (UTC)
From: [identity profile] catholicus.livejournal.com
задергали ребенка на новом месте...

Date: 2005-06-15 09:25 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Ну што-о-о Вы, гэта ж быў не пачатак навучальнага году, месца для Алёшы было ўжо добра абжытае і аднаклясьнікі, дарэчы, вельмі добра да яго ставіліся. Хлопчык быў добрым апавядальнікам і часта прыгадваў падзеі "у сваёй былой вёсцы" з цалкам натуральным жаданьнем самазацьвярдзіцца. Мог распавядаць самыя неверагодныя рэчы - ніхто ж не паедзе да той вёскі спраўджваць ці было... Але з Дружком ён трохі пралічыўся.
Была такая дзіцячая песенька: "Я не вру, я не вру, я вы-ду-мываю-ю-ю!"

супэр

Date: 2005-06-15 10:19 am (UTC)
From: [identity profile] kuumps.livejournal.com
вельмі файная гісторыя.
дарэчы, як на мой погляд, пра дарослых.
узгадваю з гэтым свой улюблёны аб'ект- ЦЕЛА І ТЭКСТ.

Re: супэр

Date: 2005-06-15 10:22 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Дружа, а дзе ж Твая абяцаная супэр-гісторыя?

Date: 2011-10-01 10:22 am (UTC)
From: [identity profile] nicolaev.livejournal.com
Нешта не цямлю, як гэта магла «ў свае 17 год» быць настаўніцаю ўжо? :)

Date: 2011-10-01 10:24 am (UTC)
From: (Anonymous)
Дзякуй, што заўважыў. Было гэта ня 20, а 19-18 год таму (я працавала ў школе 2 гады), а было мне тады 19-20 год.

Date: 2011-10-01 10:25 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Гэта быў мой камэнтар )))

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 02:45 am
Powered by Dreamwidth Studios