Вялікдзень-2011
Apr. 23rd, 2011 08:45 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)



З васьмі яек толькі тры захацелі фарбавацца :) Іх і панясём сьвяньціць. Рэшта палопалася, зьямо так. Хацела даварыць, але перадумала: я не багачка яйкі на вецер кідаць )))
Хацела зрабіць з нагоды сьвята кугель (рэцэпт вычытала ў часопісе: проста і напэўна смачна). Пайшла ў краму за цертай морквай, чырвоным віном і рознымі дробязямі. На жаль, морквы не аказалася, але гэта не перашкодзіла мне набыць бутэльку віна. Замест сьвяточнага кугеля будзе сьвяточная украінская халва (якая люта падаражэла, але ў параўнаньні з бабруйскай гэта манна нябесная!). Ізноў не атрымалася прыгатаваць нічога асаблівага і запамінальнага, хоць, здаецца, мела час. Вы паверыце, што я тыдзень была ў адпачынку? Я сама ня веру! )) Хоць за гэтыя дні намагалася ні гадзінкі ня траціць дарэмна.
Заўтра вымушана правяду дзень асобна ад мужа. Сумна, але інакш не атрымліваецца: у яго канец месяца, пасьля Рэзурэкцыі мусіць ісьці працаваць, а я запрошаная на мерапрыемства, пра якое потым абавязкова раскажу :)
UPD: Просьба аб дапамозе: http://verba77.livejournal.com/328476.html?mode=reply
no subject
Date: 2011-04-23 05:39 pm (UTC)У меня тоже муж завтра занят, ибо Пасха в этом году совпала с памятной датой Геноцида, 24 апреля- "мусіць ісьці працаваць" :( Но мы-то знаем, что все равно мы вместе с мужьями в этот день, несмотря на то, что порознь :) Светлого праздника и добра вашей семье!
no subject
Date: 2011-04-23 09:47 pm (UTC)no subject
Date: 2011-04-23 05:56 pm (UTC)Маці сёньня сьвянціла стравы ў парафіі нашай — сам Я.Э. Т.Кандрусевіч прыязджаў :)
no subject
Date: 2011-04-23 09:53 pm (UTC)no subject
Date: 2011-04-24 12:16 pm (UTC)Учора глядзеў трансмісыю з Арцыкатэдры :)
Бачыў як сьпявала Аллелюя! с. Маргарыта :)
Яна аказваецца так пяе!! Уаў! :)))
А трыху пасьля бачыў у хоры яе і бр. Дамініка :)
А сёньня пры аказыі павольна праехаў на аўто
ля Арцыкатэдры і па вул. Дамініканскай :) †
no subject
Date: 2011-04-24 03:22 pm (UTC)no subject
Date: 2011-04-24 11:05 pm (UTC)