![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Парушанае свята. Працэсія Божага Цела ў Мінску пройдзе не па традыцыйным маршруце
27.05.2011 17:12
Мінгарвыканкам не даў дазволу на правядзенне працэсіі Божага Цела ў Мінску па традыцыйным маршруце. Незразумелым лічыць дадзенае рашэнне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Замест стаўшага ўжо традыцыйным маршрута (ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы па тратуары ўздоўж праспекта Незалежнасці да Чырвонага касцёла) гарадскія ўлады накіроўваюць працэсію па тратуарах вуліц Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай і Свярдлова.
Дадзены маршрут уяўляе сабою вузкія тратуары, вялікую колькасць машын на тратуарах, шматлікія светлафоры, трамваі і рынак. У некаторых месцах вядуцца рамонтныя працы, у сувязі з чым на зямлі ляжаць трубы, а навокал раскопаная яма.
У такіх умовах няпроста прайсці вялікай колькасцю людзей, а тым больш складана засяродзіцца на малітве. Акрамя гэтага, у працэсіі будуць удзельнічаць дзеці з усіх мінскіх парафій, якія будуць апрануты ў белае адзенне. Працэсія вельмі расцягнецца і зойме больш часу, чым звычайна.
У атрыманым адказе ад Мінгарвыканкама таксама гаворыцца толькі пра адзін прыпынак каля Чырвонага касцёла. Гэта, як адзначае Мітрапаліт Кандрусевіч, з’яўляецца прамым умяшальніцтвам у правядзенне літургіі свята, якая прадугледжвае чатыры прыпынкі (чатыры алтары), дзе абвяшчаецца Евангелле.
«Незразумелае рашэнне гарадскіх уладаў — гэта непавага да вернікаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі сваёй краіны і жыхарамі яе сталіцы, якія працуюць на карысць грамадства, — падкрэслівае арцыбіскуп Кандрусевіч. — Такое рашэнне не спрыяе кансалідацыі нашага грамадства, бо што можна казаць вернікам, якія не перастаюць тэлефанаваць і з трывогаю пытацца ў святароў: чаму? Тым больш, ніхто з гарадскіх уладаў не запрасіў прадстаўнікоў Касцёла, каб абмеркаваць маршрут».
http://catholic.by

no subject
Date: 2011-05-27 07:17 pm (UTC)Так что это - признание.
no subject
Date: 2011-05-28 07:02 am (UTC)Интересный комментарий dzed_list внизу, кстати.
no subject
Date: 2011-05-28 07:27 am (UTC)Иисус сказал ученикам Своим: Если мир вас ненавидит, знайте, что Меня прежде вас возненавидел. Если бы вы были от мира, то мир любил бы своё; а как вы не от мира, но Я избрал вас от мира, потому ненавидит вас мир. Помните слово, которое Я сказал вам: раб не больше господина своего. Если Меня гнали, будут гнать и вас; если Моё слово соблюдали, будут соблюдать и ваше. Но всё то сделают вам за имя Моё, потому что не знают Пославшего Меня.
http://salvemus.wordpress.com/2011/05/28/%d0%b1%d1%83%d0%b4%d1%83%d1%82-%d0%b3%d0%bd%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b8-%d0%b2%d0%b0%d1%81/
no subject
Date: 2011-05-27 08:25 pm (UTC)no subject
Date: 2011-05-28 07:00 am (UTC)no subject
Date: 2011-05-27 09:22 pm (UTC)no subject
Date: 2011-05-28 07:00 am (UTC)no subject
Date: 2011-05-27 11:36 pm (UTC)no subject
Date: 2011-05-28 06:58 am (UTC)Па сутнасці справы
Date: 2011-05-28 06:53 am (UTC)"калі чынавенства святкуе савецкія святы, дык Божачка адпачывае ў святынях (http://dzed-list.livejournal.com/327326.html?mode=)
Бачыў Гуляку, і нават дыскутаваў з ім, нічога добрага чакаць ад іх не выпадае. Патрэбна кардынальна паварочваць каталікоў у апазіцыю да нялюдскай улады. Маё асабістае меркаваньне.
Памятаю, у першы год прыходу да улады АГЛ, у Магілёве забаранілі традыцыйнаешэсце на Св. Антонія ад катэдры да могілак, пад прычынай рамонту вуліцы, хоць аніякіх прац на ёй не праводзілася, за тое у дзвух мейсцах стаялі шэрыя "людцы" і фільмавалі, як мы іждзем па ходніках.
Ужо тады АГЛ адпрацоўваў сваю пазіцыю і падыходы да каталікоў і усіх, хто думае інакш за яго.
Да рэчы, Магілёўскі касцёл хоць і пераданы навечна у безплатнае карыстанне абшчыне, паставілі на баланс у гарадскую маёмасць, і зараз ваююць з намі аб спагнанні з нас "Арэнды" у памеры 800 000 рублёў штомесяц на падставе спецыяльна прыдуманага для такой нагоды закону.
Re: Па сутнасці справы
Date: 2011-05-28 06:57 am (UTC)Але дзякую за віншаваньне! Праб'емся :)
no subject
Date: 2011-05-28 06:56 am (UTC)І зь днём памяці С.Б. Штэфана Вышыньскага, Прымаса Тысячагодзьдзя!
no subject
Date: 2011-05-28 06:57 am (UTC)no subject
Date: 2011-05-28 07:18 am (UTC)no subject
Date: 2011-05-30 05:35 am (UTC)Wspomnienie dowolne św. Zdzisławy
http://www.brewiarz.pl/v_11/3005w1/index.php3
no subject
Date: 2011-05-28 07:58 am (UTC)Вот пусть в честь твоего праздника дурацкие решения будут отменены!!!
no subject
Date: 2011-05-28 12:46 pm (UTC)Зірні вконтакт, там для цябе яшчэ адно віншаванне