Дробнае фулюганства
Dec. 14th, 2005 10:57 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Хто ня чуў-ня бачыў песьні-кліпа групы "Мэры Попінз" пад назваю "Любовь"? Зьявілася яна недзе ўвесну і ў Менску гучала на кожным рагу. Здаецца, па-за межамі Беларусі яе таксама добра раскруцілі (прынамсі, у верасьні мы яе чулі ў Крыме). Песьня, калі не ўслухоўвацца ў тэкст і ня бачыць карцінкі кліпа — даволі прыгожая.
Сюжэт кліпа (калі добра памятаю): дзьве прыгожыя дзяўчыны ў рэстарацыі спакушаюць багатых мужчынаў, падсыпаюць ім клафэліну ў напой і..."разводят лохов на бабло" — так, здаецца, гэта называецца. Рэфрэн песьні гучыць: "Я и есть твой бог, меня зовут любовь. Ты поверить смог — поверишь вновь"
Вучуся ад Валеры, які мае дзіўную здольнасьць бачыць хрысьціянскі кантэкст у кожным мастацкім творы, нават калі аўтар і думаць ня думаў пра гэткі кантэкст. Можна ўбачыць яго і тут: "як ня трэба рабіць". Шчасьця вялікага дзяўчаты ня маюць: іх абліччы не выражаюць задаволенасьці з такога спосабу здабываньня хлеба штодзённага... Можна асудзіць таксама слабасьць і грахоўнасьць тых герояў — людзей, што зрабілі сабе бажка з сэксу. Але не дае мне спакою шчырае блюзьнерства словаў рэфрэна, якія перакручваюць словы з Эвангельля: "Бог ёсьць Любоў".
Апошнім часам гэтая песьня, натуральна, стала радзей зьяўляцца на ТБ і радыё: саступіла месца новым шэдэўрам. І я была забылася пра яе думаць. Аж сёньня, вяртаючыся з рэпэтыцыі, у чаканьні аўтобуса разглядала афішы на тумбе і ўбачыла такую афішу: "Рождество в клубе таком-то... "Мэри Поппинс" с программой "Я и есть твой бог, меня зовут любовь". Знайшлі калі прыпамінаць пра "свайго бога": можа, прапануюць людзям "альтэрнатыву" Богу, Які нараджаецца?!
Я ня вытрывала такога зьдзеку і касмэтычным алоўкам (іншага не знайшла) закрэсьліла тытул праграмы і падпісала ў дадатак: "Это — не любовь!" На адзінай афішы з мноства такіх па ўсім горадзе...

no subject
Date: 2005-12-15 06:33 am (UTC)Малайчына!
Але чым шукаць сэнс ва ўсялякай лухте, мо лепей абстрагавацца? Напрыклад падчас гучаньня такіх "песень" ствараць у душы плотнае малітоўнае тло, га? Уяві сабе, ідзе, разумеешь, Пост, а ў мяне на рабоце, як заўсёды, размовы паміж калегамі калі не пра работу, дык пра сэкс. Што рабіць? Дык я або паўтараю "Госпадзе, зьмілуйся!", або, калі ёсьць магчымасьць, іду папаліць. Вось такія справы.:))
no subject
Date: 2005-12-15 07:25 am (UTC)У нас ёсьць толькі адзін пастаянный кліент, які прыходзіць 1 раз у тыдзень і ўвесь час гаворыць пра сэкс (такое ўражаньне, што больш нідзе ня можа, а ў нас дарываецца). Дык я папросту сыходжу ў сутарэньне да сваіх калегаў-дызайнэраў (воляй лёсу маё прац.месца — у кабінэце начальства) на паўгадзінкі.
А каб пастаянна... Цяжка, цяжка
no subject
Date: 2005-12-15 03:14 pm (UTC)А мы у Парыжы пасьля пілігрымкі зрывалі атэістычную прапаганду.
no subject
Date: 2005-12-15 03:58 pm (UTC)Таму, мабыць, стала адвагі? :)
no subject
Date: 2005-12-15 04:11 pm (UTC)http://www.livejournal.com/users/kurt_bielarus/146259.html
Наконт адвагі. Галоўная выснова, якую я зрабіў са сваіх прыгодаў з улеткамі і іх зрываньнем - 99,9% тых, хто маўчыць побач, альбо нічога ня маюць супраць вашага учынку, альбо абыякавыя, альбо пабаяцца самі праявіць актыўнасьць супраць вас.
Бо вы ўжо праяўляеце актыўнасьць - г.зн. (на узроўні падсьвядомым) даеце ім зразумець, што вы - мужны чалавек, гатовая да супрацьстаяньня, што вы валодаеце ініцыятывай.
Больш за тое, спыніць _чалавека_, які зрывае улётку, трэба больш адвагі, гатоўнасьці да канфлікту, чым сарваць улётку, якая вісіць і абараніцца ніяк ня можа :)))
+ ваш прыклад можа натхніць іншых :)
no subject
Date: 2011-12-07 04:14 pm (UTC)no subject
Date: 2011-12-07 05:22 pm (UTC)Заблудшая в голосах
Date: 2005-12-16 04:42 pm (UTC)это - не любовь!
Date: 2005-12-16 09:49 pm (UTC):)
Re: это - не любовь!
Date: 2005-12-17 11:42 am (UTC)Праўда, на наступных трох афішах назву супэр-праграмы зьнішчыла пазногцем. :) Бо алоўка ўсё ж шкада.