deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
Дзякую ўсім, хто ўзяў удзел у папаўненьні калекцыі (вядома, што яна й надалей можа, а нават павінна папаўняцца). Сёньня я хачу запрасіць усіх да ўдзелу ў дасьледваньні.

Калі хто чытаў адзін з маіх першых допісаў (пра дарогу дадому), мог зьвярнуць увагу на апісаньне дамку паміж пр.Машэрава і Камсамольскім возерам, каля якога пасьвяцца коні і каровы. Я ламаю галаву, чый бы гэта мог быць дамок? Частка з Вас, я думаю, бачыла яго і таксама задумвалася. Можа, падзеліцеся сваімі думкамі на гэты конт? Гэта ж ня проста так - стаіць прыватны дом у паркавай зоне і не якая-небудзь няшчасная хатка, а дом з вокнамі ПВХ і антэнай-талеркай (давялося падскокваць, каб угледзець за высокім плотам). Тры каровы й два кані.

Мае варыянты (што гэта можа быць):
– філія малаказавода №1
– дом першай ледзі
– менская рэзыдэнцыя Бабы Броні
This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 17th, 2025 05:48 pm
Powered by Dreamwidth Studios