deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
Дзякую ўсім, хто ўзяў удзел у папаўненьні калекцыі (вядома, што яна й надалей можа, а нават павінна папаўняцца). Сёньня я хачу запрасіць усіх да ўдзелу ў дасьледваньні.

Калі хто чытаў адзін з маіх першых допісаў (пра дарогу дадому), мог зьвярнуць увагу на апісаньне дамку паміж пр.Машэрава і Камсамольскім возерам, каля якога пасьвяцца коні і каровы. Я ламаю галаву, чый бы гэта мог быць дамок? Частка з Вас, я думаю, бачыла яго і таксама задумвалася. Можа, падзеліцеся сваімі думкамі на гэты конт? Гэта ж ня проста так - стаіць прыватны дом у паркавай зоне і не якая-небудзь няшчасная хатка, а дом з вокнамі ПВХ і антэнай-талеркай (давялося падскокваць, каб угледзець за высокім плотам). Тры каровы й два кані.

Мае варыянты (што гэта можа быць):
– філія малаказавода №1
– дом першай ледзі
– менская рэзыдэнцыя Бабы Броні

Date: 2005-06-08 07:14 am (UTC)
From: [identity profile] maryjka-.livejournal.com
Хадзілі ўпартыя чуткі, што гэты дамок засяляе абшчына крышнаітаў.
Раней гэтыя каровы пасьвіліся ў парку і нават на разьдзяляльнай паласе на Машэрава. А аднойчы ўзімку яны забрылі на будоўлю паркоўкі каля гатэлю Плянэта. Людзі, што ішлі на працу, шчыра думалі, што ў іх глюкі.
Цяпер газоны ў пакру косяць, і жывёлкам цяжэй з кормам...

Date: 2005-06-08 07:42 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Цікавая вэрсія! Пра крышнаітаў я бы і не падумала.
А ў мяне таксама былі думкі пра глюк, калі я ўпершыню ўбачыла гэтых каровак колькі год таму, пасьвіліся яны ў той дзень ля цырульні "Прыгажосьць". Вачом сваім не паверыла. Цяпер я бачу іх найчасьцей блізка іх жытла.

Date: 2005-06-08 11:09 am (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
гавораць, што маці лукашэнкі

Date: 2005-06-09 05:52 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Гэта было бы самае дзіўнае і нечаканае месца для яе (як і для першай ледзі, а нават яшчэ для кагосьці першага): кансьпірацыя паўнейшая, ніхто не здагадаецца...

Date: 2005-06-12 10:50 pm (UTC)
From: [identity profile] syarzhuk.livejournal.com
А з другога боку Камсы было колькі старых паўразбураных хатак, на адной сікась-накась вісела шыльдачка: "Коммуністіческій тупік"

Date: 2005-06-13 09:10 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Гэта ня тая, што летась згарэла?

Date: 2005-06-13 09:12 am (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Назва, канечне, супэр!

Date: 2005-06-13 10:14 am (UTC)
From: [identity profile] syarzhuk.livejournal.com
Цалкам магчыма, я ўжо даўно жыву вельмі далёка ад

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 08:01 pm
Powered by Dreamwidth Studios