Я таксама зрабіла свой унёсак у канцэрт:
Mar. 4th, 2006 11:50 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
У пэўны момант прысутныя маглі пачуць маё "сола на батарэі". Я сядзела на кортачках, прыхіліўшыся да батарэі сьпінай, а потым мне захацелася падняцца, але я не падумала пра тое, што навес над батарэяй не замацаваны... Ён крыху ўзьняўся і грохнуўся назад!!! Такая неспадзяванка для слухачоў — проста пасярод твору (здаецца, гэта быў твор для струнных). Грукат на ўвесь касьцёл! Інстынктыўна закрыла вочы рукамі, каб ня бачыць, як усе прысутныя рэзка павернуць ў мой бок галовы...
no subject
Date: 2006-03-04 11:39 pm (UTC)no subject
Date: 2006-03-05 02:15 pm (UTC)Гайдн, помоему, сочинил даже такую симфонию. Тихая лирическая музыка...и вдруг, как БА-БАХ!!! все ударные и трубы, и вообще, тутти !!!
У него на концертах народ спал, так он решил проучить :))
no subject
Date: 2006-03-05 03:41 pm (UTC)no subject
Date: 2006-03-05 11:08 pm (UTC)А вам ужо тыдзень як актуальна:)
http://yyking.livejournal.com/45027.html
no subject
Date: 2006-03-06 06:39 am (UTC)А канцэрт насіў посны характар. Такія творы дапамагаюць лепей адчуць пэўныя рэчы.