deo_gratias: (znacka)
[personal profile] deo_gratias

Kyrie eleison, Christe eleison, Kyrie eleison
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча зь неба, Божа, зьмілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель сьвету, Божа, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты, Божа, зьмілуйся над намі.
Сьвятая Тройца, Адзіны Божа, зьмілуйся над намі.

Духу Сьвяты мудрасьці, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты розуму, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты рады, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты мужнасьці, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты ўмеласьці, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты пабожнасьці, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты боязі Божай, зьмілуйся над намі.
Духу Сьвяты, наш Суцяшыцелю, зьмілуйся над намі.

Будзь да нас літасьцівы, даруй нам, Духу Сьвяты, Божа.
Будзь да нас літасьцівы, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад празьмернага спадзяваньня на міласэрнасьць Божую, збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад усялякай роспачы ці сумненьня ў ласцы Божай, збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад супраціўленьня спазнанай праўдзе веры, збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад зайздрасьці да бліжняга, які мае ласку Божую, збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад зацьвярдзеласьці сэрца збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад сьмерці без пакаяньня збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад усялякіх распусных учынкаў і думак збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад раптоўнай і неспадзяванай сьмерці збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Ад кары вечнай збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Праз цудадзейную справу Тваю пры зачацьці Езуса Хрыста збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.
Праз прыйсьце Тваё ў языках вогненных збаў нас, Духу Сьвяты, Божа.

Мы, грэшныя, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб Касьцёл Твой святы накіроўваць 
     і захоўваць у згодзе меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас у пабожнасьці і пакоры
     узмацніць меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас сталасьцю і мужнасьцю
     адарыць меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб думкі нашыя да жаданьня Неба
     ўзьнесьці меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас ачысьціць і для годнага жыцьця дзеля Цябе 
     прысьвяціць меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас у цярпеньні нашым 
     суцешыць меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас у міласьці Сваёй
     упэўніць меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб нас усіх да хвалы вечнай
     давесьці меў ласку, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.
Каб мы Цябе любілі і дзеля Цябе
     асьцерагаліся грахоў, Цябе просім, выслухай нас, Духу Сьвяты, Божа.

Ягнё Божае, Які бярэш на Сябе грахі сьвету, даруй нам, Пане.
Ягнё Божае, Які бярэш на Сябе грахі сьвету, выслухай нас, Пане.
Ягнё Божае, Які бярэш на Сябе грахі сьвету, зьмілуйся над намі.

— Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа.
— І духа справядлівасьці аднаві ў душы маёй
— Пане, выслухай малітвы нашыя
— А просьба нашая няхай да Цябе дойдзе

Молімся. 
Прыйдзі, Духу Сьвяты, напоўні сэрцы Сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асьвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.













.











Date: 2006-06-03 09:47 pm (UTC)
From: [identity profile] domi-nic.livejournal.com
Амэн.

Date: 2006-06-04 04:05 am (UTC)
From: [identity profile] godinera.livejournal.com
Спасибо! С Праздником!

Date: 2006-06-04 06:34 pm (UTC)
From: [identity profile] pax-et-bonum.livejournal.com
Гэта вельмі прыгожая і важная малітва. Маліся ёй як мага часцей.

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 11th, 2025 02:45 am
Powered by Dreamwidth Studios