Пра дзіцячую фантазію
Jun. 15th, 2005 10:22 amУ 1993 г. прыйшоў да мяне ў 2 клясу вясковай сярэдняй школкі новы вучань, перасяленец з Расеі. Аднойчы на ўроку расейскага чытаньня разьбіралі мы зь дзецьмі апавяданьне, называлася, здаецца, "Верный друг", пра тое, як хлопчык пасьвіў авечкі, зь ім быў звычайны сьціплы вясковы сабачка. Раптам зь лесу прыйшоў воўк з намерам замахнуцца на авечку, а сабачка адважна кінуўся ў няроўны бой і напалохаў ваўка сваім нахабствам. Штосьці такога.
Пачалі дзеці выказвацца пра тое, які сьмелы быў сабачка і як важна ў жыцьці мець вернага сябра. Цягне руку Алёша. Даю яму слова. Хлопчык амаль адно к аднаму пераказвае толькі што прачытанае апавяданьне, адаптаваўшы сюжэт пад колішняе сваё жыцьцё ў Расеі. "Аднойчы, калі я жыў у Расеі, пасьвіў я авечкі. Раптам выскачыў воўк. А мой Дружок..." Слухаю і ледзьве стрымліваю сьмех. А Дружка яны, дарэчы прывезьлі з сабой на новае месца. Дык дзеці ня вытрымалі і пачалі актыўна пярэчыць: Як, твой Дружок?!! Ён жа малы, каратканогі! Ня мог ён ваўка пабіць! Гляджу, стаіць мой Алёша, ледзь ня плача, губы надзьмуўшы. Ратаваць трэба. Я і кажу: "Ну што вы накінуліся? Можа гэта быў ня гэты Дружок." Алёша, адчуўшы падтрымку, заявіў з гонарам: "Так! У Расеі мой Дружок быў зусім не такі!!!"