Feb. 18th, 2006

deo_gratias: (juzerpic_vola)
вяртаючыся дадому, бачыла на прыпынку трох вельмі мілых праваслаўных: адзін быў у сутане, адзін – у сьвецкай вопратцы, і адна дзяўчына з паветраным балёнікам (шарыкам). Усе маладыя і прыгожыя. Захацелася падысьці і сказаць што-небудзь добрае. Стрымалася. Не пажадала зьдзіўляць людзей і была надта стомленая, каб раптам апынуцца ў цэнтры ўвагі. Проста навастрыла вушы і паспрабавала прыслухацца, пра што яны гавораць. Ды нічога не атрымалася: я ў сваім каптуры й суразмоўніка кепска чую, ня тое, што кагосьці на адлегласьці 3-х мэтраў… Пачула толькі словы “дыякан” і “протадыякан”. :) Той, што быў у сутане, некалькі разоў выразна на мяне паглядзеў. Напэўна, заўважыў маю цікаўнасьць. :)) Потым падышоў мой аўтобус, я паехала, а тыя мілыя людзі засталіся на прыпынку…
deo_gratias: (cornaja ptuska)
У сьпісе маіх зацікаўленасьцяў ёсьць “Чэхія”, “Фінляндыя” і “хакей”. Цяпер ідзе алімпійскі хакейны матч між чэхамі і фінамі. Ня ведаю за каго хварэць…

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 17th, 2025 08:54 am
Powered by Dreamwidth Studios