У тую ж пятніцу,
Feb. 18th, 2006 09:03 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
вяртаючыся дадому, бачыла на прыпынку трох вельмі мілых праваслаўных: адзін быў у сутане, адзін – у сьвецкай вопратцы, і адна дзяўчына з паветраным балёнікам (шарыкам). Усе маладыя і прыгожыя. Захацелася падысьці і сказаць што-небудзь добрае. Стрымалася. Не пажадала зьдзіўляць людзей і была надта стомленая, каб раптам апынуцца ў цэнтры ўвагі. Проста навастрыла вушы і паспрабавала прыслухацца, пра што яны гавораць. Ды нічога не атрымалася: я ў сваім каптуры й суразмоўніка кепска чую, ня тое, што кагосьці на адлегласьці 3-х мэтраў… Пачула толькі словы “дыякан” і “протадыякан”. :) Той, што быў у сутане, некалькі разоў выразна на мяне паглядзеў. Напэўна, заўважыў маю цікаўнасьць. :)) Потым падышоў мой аўтобус, я паехала, а тыя мілыя людзі засталіся на прыпынку…
Переведи непонятное, а?
Date: 2006-02-18 07:30 pm (UTC)Re: Переведи непонятное, а?
Date: 2006-02-18 07:42 pm (UTC)Re: Переведи непонятное, а?
Date: 2006-02-18 07:47 pm (UTC)Я уже почти ответила Ане, а тут моя мышь сдохла в самый ответственный момент. :)
Re: Переведи непонятное, а?
Date: 2006-02-18 07:47 pm (UTC)no subject
Date: 2006-02-19 11:38 am (UTC)