deo_gratias: (Default)
[personal profile] deo_gratias
Зь Вікіпедыі: "Валачо́бнікі - група мужчын (часам з жанчынамі), якія ў першы дзень пасля Вялікадня зь вечара і ўсю ноч абходзілі двары і сьпявалі пад вокнамі валачобныя песьні...
Валачобны гурт складаўся запявалы ("пачынальніка"), падпявальнікаў, музы́кі (звычайна скрыпача) і механошы, які зьбіраў дары ("валачобнае" - фарбаваныя яйкі, вялікодныя булкі, сыр, невялікія грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Поўначы і Ўсходзе Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая сьвяточная забава."

Праўда, мужчын на гэтае мерапрыемства нам раскруціць не асабліва ўдалося, таму ў нас была "група жанчын, часам з мужчынамі" ))) Таксама мы адступілі ад канонаў адносна часу сутак: пайшлі каля 16 вечара, каб пасьля пасьпець на апошнюю электрычку. Курт наш хадзіў па дварах упершыню, таму напачатку саромеўся. Але людзі шчыра радаваліся, называлі нас малайцамі, казалі, што мы прынесьлі добры настрой, і шчодра нас адорвалі. Вельмі важна, што сьвяткаваньне Вялікадня прыйшлося ў адзін дзень для ўсіх хрысьціянскіх канфесій: можна было заходзіць у кожны дом, ня думаючы пра тое, католікі там ці праваслаўныя, сьвяткуюць там ці яшчэ посьцяць.

Падчас маёй вучобы ў пед. вучэльні на ІІІ курсе ў нас быў конкурс беларускіх народных звычаяў і нашай групе дасталіся акурат "Валачобнікі". Але я з таго досьведу памятаю толькі тое, што мы зь Людкай як самыя высокія былі апранутыя мужыкамі і танчылі зь дзяўчатамі польку. Таксама памятаю, што "хадзілі па хатах" і ў адной зь іх "выганялі нячыстую сілу" )) Нячысьціка грала Вера К., якая цяпер завуч адной з раённых школ ))) Так што досьвед мой не прыдаўся ані. Адну песьню ўзгадала з рэпэртуара Івана Кірчука ("А сьвяты Юрай, дзе ж ты бываў"), рэшту ўзяла з усяведнага інтэрнэту.

Былі мы ўсе невыспаныя пасьля Велікодных набажэнстваў, прыехалі, нібы тры вялыя агуркі. А пасьля добрага Райчынага абеду нас увогуле размарыла. Песьні развучваць не хацелася, настрою не было. Але ён імгненна ўзьнік падчас грымаваньня, і больш не зьнікаў, аж да самога дому )))


Перад адказным мерапрыемствам трэба набрацца сіл




Грымаваньне. Наша гвЯзда Юля :)



Папраўдзе я ня ведаю, а ці трэба ўвогуле выдзелывацца з грымам і вопраткай на "валачобнікаў", ці толькі на Каляды. Але было весела. І вельмі цёпла!


"Гаспадынечка-журавіначка" Рая, наш заўсёды галоўны арганізатар ))


Сарамлівы Алесь :)


У адной хаце бабулька распавядала, як і яны малымі хадзілі па хатах. "А адзін дзядзька нас прагнаў, і было так непрыемна, што дагэтуль памятаю. Усе даўно папаміралі, а гэтае непрыемнае ў памяці засталося." На што мы выказалі спадзяваньне, што прынесьлі з сабой добрую памяць :)


У іншай хаце нас вучылі "правільна сьпяваць". Песьня зусім не вясёлая, але з моцным тэкстам, пра тое, што Хрыстос нас збавіў і сьмерць нам больш ня страшная. Пазьней гэтай жа песьні нас вучыў п'яны дзядзька на вуліцы.



сімвал новага жыцьця


Наша мерапрыемства было не адно вясёлай забаваю. З другой па ліку хаты апроч ласункаў мы вынесьлі інтэнцыю малітвы за цяжка хворага Ўладзіміра і яго жонку Галіну. Увогуле бачылі розныя хаты, розныя лёсы, розныя беды. І ўсюды — добрых, адкрытых людзей.


Адорвалі нас шчодра, але механоша ў нас быў моцны ))






А гэта йа, Салоха :)


На гэтай цікавай вулачцы была апошняя кропка нашага падарожжа. Але ж вялікая вёска Краснае, скажу я вам! ))

Здаецца, яйкамі ды булкамі я наемся на год наперад ))

Date: 2011-04-25 04:40 pm (UTC)
From: [identity profile] nicolaev.livejournal.com
У Красным, мусіць, мая радзіцелка калісьці ахрышчаная была.
А я Вам якраз учора раніцай спрабаваў патэлефанаваць і на мабільны, і на хатні, дык добра што не датэлефанаваўся ў стамлёны час :))

Date: 2011-04-25 04:44 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Так, калісьці ўсіх там хрысьцілі...

Date: 2011-04-25 04:56 pm (UTC)
From: [identity profile] nicolaev.livejournal.com
А я ўчора таксама «валачобнічаў» :)
Раніцай неспадзявана патрапіў на «хуткай» у шпіталь,
быў адпаушчаны праз 2 гадзіны, а ўвечары — вялікодная вячэра :)
Пакуль апранаўся, звякнуў Вам, каб папярэдзіць, не застаўшы,
вырашыў — хай так і будзе, калі Богу заўгодна, каб вы даведаліся —
камусьці з вас прысьніцца добры сон пра мяне :)))

Date: 2011-04-25 05:04 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
У мяне чамусьці не было неадказаных званкоў на мабільным, а дома нас нікога не было. А я думаю, пра якую машыну Вы ў icq казалі... Раз адпусьцілі, значыць, усё добра?

Date: 2011-04-25 05:13 pm (UTC)
From: [identity profile] nicolaev.livejournal.com
У аську я не пісаў :)) Але пасьля шпіталю праехалі павольна каля Белага касьцёлу і па вул. Дамініканскай, як я пажадаў :) Добра ў тым плане, што адпусьцілі лячыцца амбулаторна, бо аказалася праблема не нагэтулькі кепскай, як палічылі спачатку ў «хуткай». Затое ў духоўным плане карысным была выпрабаваньне веры.

Date: 2011-04-25 05:16 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Дзякуй Богу! :)

Date: 2011-04-25 05:21 pm (UTC)

Date: 2011-04-26 05:17 am (UTC)
From: [identity profile] nicolaev.livejournal.com
Дзякую!

Date: 2011-04-25 04:48 pm (UTC)
From: [identity profile] chashire-cat.livejournal.com
Хорошо получилось :)

Date: 2011-04-25 04:52 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Спасибо! :) А весело-то как! )))

Date: 2011-04-25 04:58 pm (UTC)
From: [identity profile] kolobokos.livejournal.com
Как здорово и как весело! Вы- молодцы!
Хоть сама я, по правде, всегда напрягалась от калядующих. Вероятно, мне просто попадались люди, которые не подходили к этому вопросу так серьезно, как вы: чтобы с костюмами, специальными песнями и пожеланиями. В Грузии же за эти годы ни разу в мою дверь не стучали калядующие (надо узнать, а практикуется ли вообще здесь подобное) Правда, в Вербное Воскресенье ходили по квартирам, предлагая купить иконки и свечи.

А хлебное вино это что такое??!

Date: 2011-04-25 05:09 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Спасибо! :)

"Хлебнае віно" — это, кажется, водка ))) Только в этой бутылке не она, а домашнее вино. В бутыли из-под кваса, кстати, тоже ))))

Про калядоўшчыкаў если что-то узнаешь, расскажи, пожалуйста! Самой сейчас стало безумно интересно :)

Date: 2011-04-25 06:01 pm (UTC)
From: [identity profile] rycyna.livejournal.com
А па горцы ля касьцёла валачыліся? Ці каля дома ксяндза? Там мая сястра жывець.

Date: 2011-04-25 06:03 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Валачыліся трохі. Ішлі да ксяндза, але яго дома не засталі. Потым проста пасярод вуліцы, што каля ксяндзоўскага дома, сьпявалі для трох мілых старых.

Date: 2011-04-25 06:36 pm (UTC)
From: [identity profile] rycyna.livejournal.com
О, гэта мусіць былі Шумскія, яны харошыя. Там, на горцы, у прынцыпе католікаў любяць.

Date: 2011-04-25 06:39 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Там усе харошыя :) Мы на праваслаўнае Божае Нараджэньне таксама хадзілі (і таксама ксяндза не засталі), у самую завіруху, таксама весела было.

Date: 2011-04-25 06:54 pm (UTC)
From: [identity profile] kolobokos.livejournal.com
...как же кваса захотелось!

Date: 2011-04-25 07:00 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Домашнего! :)

Date: 2011-04-25 06:05 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Хорошо получилось у вас, судя по снимкам!

Date: 2011-04-25 06:09 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Я так хохотала, когда их загрузила! :)

Date: 2011-04-25 06:10 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Ещё бы!

Date: 2011-04-25 08:18 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
А то! Я был в образе "слепого Пью" і Райке с Юлькой макияж придумал :)))

Date: 2011-04-25 08:20 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Пью тебе удался. И макияж впечатляет.
Одобряю!

Date: 2011-04-25 10:34 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
Я предлагал мне еще написать "Северный флот - не подведет!", но что-то не прокатило :)))

Date: 2011-04-25 10:35 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Тогда вместо белой футболки следовало бы нарисовать тельняшку на груди :)

Date: 2011-04-25 10:37 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
Белая футболка была нашего с Аве2000 воинственно-католического дизайна с цитатами из св.Эскривы, а это святое :)))

Date: 2011-04-25 10:38 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
А фотки дизайнерского шедевра есть? Любопытно же!

Date: 2011-04-25 11:04 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
Нижняя - фронт, левая - спина

Хорошо вышло!

Date: 2011-04-25 11:06 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
На правой (где много текста) не могу разобрать слова.

Date: 2011-04-25 11:08 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
Мда, видимо, не очень получилось.

В общем, спереди крест с наложенным мечом + "Вера - это борьба", сзади "Не говори: "Меня не исправишь... Такой у меня характер..." Нет, это не характер, это бесхарактерность. Esto vir - Будь мужественен".
Св.Хосемария Эскрива де Белагер.
"Путь".

Спасибо!

Date: 2011-04-25 11:09 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Крест с мечом я как раз разобрала, а вот из большой цитаты только последняя строчка прочиталась - остальное было мелковато.

Date: 2011-04-25 11:20 pm (UTC)
From: [identity profile] kurt-bielarus.livejournal.com
Пожалуйста!
Обращайтесь, есть такие же белые и зеленые :)))

Date: 2011-04-25 11:21 pm (UTC)
From: [identity profile] el-perro.livejournal.com
Вот соберусь в Москву в июне и немедленно закажу себе такую.

Date: 2011-04-25 06:28 pm (UTC)
From: [identity profile] euga.livejournal.com
Шыкоўная справаздача!!! :))

Date: 2011-04-25 06:31 pm (UTC)
From: [identity profile] ave2000.livejournal.com
Дзякуй! :) Прыемна ад цябе пачуць.

Date: 2011-04-26 05:43 am (UTC)
From: [identity profile] sand-writing.livejournal.com
Весело! Порадовалась)

Date: 2011-04-26 09:34 am (UTC)

Profile

deo_gratias: (Default)
deo_gratias

December 2011

S M T W T F S
    1 23
45 6789 10
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 5th, 2025 09:54 am
Powered by Dreamwidth Studios