(no subject)
Jun. 8th, 2005 08:54 amДзякую ўсім, хто ўзяў удзел у папаўненьні калекцыі (вядома, што яна й надалей можа, а нават павінна папаўняцца). Сёньня я хачу запрасіць усіх да ўдзелу ў дасьледваньні.
Калі хто чытаў адзін з маіх першых допісаў (пра дарогу дадому), мог зьвярнуць увагу на апісаньне дамку паміж пр.Машэрава і Камсамольскім возерам, каля якога пасьвяцца коні і каровы. Я ламаю галаву, чый бы гэта мог быць дамок? Частка з Вас, я думаю, бачыла яго і таксама задумвалася. Можа, падзеліцеся сваімі думкамі на гэты конт? Гэта ж ня проста так - стаіць прыватны дом у паркавай зоне і не якая-небудзь няшчасная хатка, а дом з вокнамі ПВХ і антэнай-талеркай (давялося падскокваць, каб угледзець за высокім плотам). Тры каровы й два кані.
Мае варыянты (што гэта можа быць):
– філія малаказавода №1
– дом першай ледзі
– менская рэзыдэнцыя Бабы Броні